Галоўная
Навіны. Падзеі. Факты.
Кансультацыі Авіяцыйных уладаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі
14 - 15 лютага
2019 года ў г. Сочы адбыліся кансультацыі Авіяцыйных уладаў Рэспублікі Беларусь
і Расійскай Федэрацыі па пытаннях далейшага развіцця супрацоўніцтва ў галіне грамадзянскай
авіяцыі.
Бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у развіцці рэгулярных паветраных зносiн і вызначылі перспектыўныя і прыярытэтныя напрамкі супрацоўніцтва.
Бакі
дамовіліся аб павелічэнні частаты палётаў на лініі Масква - Мінск да 63 рэйсаў
на тыдзень для кожнага з бакоў на сезон ІАТА «Лета 2019».